26 чэрвеня – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катавання



Беларускія праваахоўныя органы  выкарыстоўваюць катаванні як спосаб дамагчыся прызнальных паказанняў,  – сцьвярджае праваабаронца Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка:

– Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў межах сваёй паўсядзённай дзейнасці, у межах правядзення маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання вельмі часта сутыкаюцца з выпадкамі жорсткага абыходжання – у тым ліку і з тымі, хто падвяргаўся збіццю супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Леанід Судаленка: Напрыклад, затрымалі Кастуся Жукоўскага, і яму са зламанай нагой не давалі мыльніцы. Уладзіміру Няпомняшчых пры затрыманні АМАПАўцы зламалі палец. І ён без гіпса адбываў 10-дзённае пакаранне.

Паводле праваабаронцаў, супрацьстаяць гэтай з’яве досыць цяжка, паколькі ў беларускім заканадаўстве адсутнічае сам тэрмін “катаванні” і, адпаведна, не прадугледжана адказнасць за іх прымяненне.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавымфайле.