26 ліпеня ў Берасце пачнецца міжнародны велафестываль
Прыняць удзел у міжнародным велафестывалі запрашаюць у Берасці. Ён возьме свой старт 26 ліпеня каля Берасцейскай крэпасці і пройдзе ў рамках святкавання Дня гораду. Удзельнікі мерапрыемства – беларускія, польскія, літоўскія і ўкраінскія веласіпедысты.
Адзін з галоўных арганізатараў, старшыня Берасцейскага велаклуба” Ручаёк” Міхаіл Кузменчук адзначыў, што фактычна ўсе тэхнічныя дэталі фестывалю ўжо вырашаныя:
– Будуць такія маршрутныя лісткі, кожнаму будзе нададзены нумар. Усё гэта зроблена для раварыстаў для іх зручнасці, і гэта першы крок, каб зрабіць горад веласіпедна гасцінным.
Усяго ў велафестывале прыме ўдзел больш за 1200 веласіпедыстаў і аматараў веласпорту. Збор удзельнікаў будзе ажыццяўляцца а 10-ай гадзіне каля галоўнага ўваходу ў берасцейскую крэспасць.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце