260 снарадаў, гранат і мін знайшлі пад Пінскам
13 студзеня ў дзяжурную частку Пінскага РАУС звярнуўся жыхар горада, піша “Медыя-Палессе”. Мужчына паведаміў, што блізу вёскі Вылазы, на 617-м кіламетры перагону “Парахонск-Ясельда” каля чыгуначнага насыпу ён знайшоў прадмет падобны на мінамётную міну.
На месца адразу выехалі праваахоўнікі і вайскоўцы сапёрна-піратэхнічнай групы. Яны знайшлі мноства боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны, папярэдне нямецкай вытворчасці.
Тэрыторыю па абодва бакі чыгуначнага палатна працягваюць абследаваць з дапамогай металашукальнікаў, а ўжо знойдзены арсенал знішчылі на падрыўной пляцоўцы.
