27 cтудзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту



27 студзеня па ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.

WARSCHAU - ARCHIEFFOTO 2005. De beruchte spreuk boven de toegangspoort van het in Polen gelegen voormalige concentratiekamp Auschwitz met daarop de tekst 'Arbeit macht frei' is vrijdagochtend gestolen. Zie bericht bui.  ANP MARCEL ANTONISSE

Ці ўшанавана належным чынам памяць пра жахлівую трагедыю габрэйскага народу ў беларускіх школьных падручніках, распавядае гісторык Алесь Смалянчук:

– Я паспрабаваў проста паглядзець, якім чынам трагедыя Халакосту – адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя, адлюстравана ў беларускіх падручніках. Першыя гады беларускай незалежнасці былі яшчэ савецкія падручнікі. У падручніку 1982 года “Гісторыя БССР” вельмі шмат было напісана пра ахвяраў нацысцкага рэжыму, і ў якасці ахвяр звычайна фігуравалі славяне, беларусы, а трагедыі габрэйскага насельніцтва фактычна было наканавана забыццё. Першае пакаленне беларускіх падручнікаў, калі нехта яшчэ памятае гэтыя бел-чырвона-белыя падручнікі, зусім іншы быў падыход.

Тэма Халакосту, якая з’явілася ў першых школьных падручніках па гісторыі незалежнай Беларусі, з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі амаль знікла, распусцілася ў тэме Вялікай айчыннай вайны, выкрэсліваючы з яе перыяд з 39-га па 41-ы год.

9po73cq0lfk

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя