27 верасня адбудзецца суд па скарзе ТБМ



15 верасня адбылося дасудовае пасяджэнне па скарзе ТБМ на другое пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Доўжылася яно цэлую гадзіну. Кожны з бакоў прадаставіў суду дадатковыя запатрабаваныя дакументы. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі пераконвала суддзю ў тым, што ТБМ парушыла закон, прадставіўшы ім асобныя дакументы не ў такой форме, як бы ім хацелася.

Пазіцыя ТБМ (кіраўнік Алена Анісім) – законаў Беларусі Таварыства беларускай мовы не парушала, свой Статут выконвае, а агучаныя Міністэрствам юстыцыі заўвагі носяць выключна фармальны характар.

Праз два тыдні, 27 верасня, будзе ўжо судовае пасяджэнне, на якім суддзя Вярхоўнага суда вынесе канчатковы вердыкт па скарзе ТБМ.

Беларускае Радыё Рацыя