Суд над чарговай групай пінчукоў зрабілі закрытым



Чакаецца, што ўжо ў панядзелак, 27-га верасня, у судзе Маскоўскага раёна Берасця будзе агучаны прысуд для двух жыхароў Пінска, якія з’яўляюцца фігурантамі “пінскай справы”. Сваякі Іллі Бохана і Сцяпана Дразда палічылі непатрэбным камунікаваць з праваабарончай супольнасцю.

Акрамя таго працэс ідзе ў закрытым фармаце, чаго не было на судах над першай і другой партыяй пінчукоў, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Чаму суд закрыты? Я думаю, што, напэўна, яны не хочуць, каб людзі ведалі тыя паказанні, якія даюць пацярпелыя. Я ведаю, што суд закрылі, калі выступалі ўжо пацярпелыя міліцыянты. І наколькі я ведаю, нават маці аднаго з іх не пусцілі на суд.

Па словах Алеся Рамановіча, сваякі знаходзяцца ва ўпэўненасці, што ўвага грамадскасці яшчэ больш пагоршыць сітуацыю іх блізкіх. У рэальнасці гэта аніяк не ўплывае на сістэму.

Беларускае Радыё Рацыя