270 рублёў – год „хіміі” за пашкоджанае шкло ў аўтобусе



За пашкоджанае шкло ў аўтобусе коштам 270 рублёў – годам „хіміі” пакараны 36-гадовы жыхар Бярозы Вадзім Сычык. Падзеі адбываліся падчас мірнай акцыі 10 жніўня.

Калі АМАП прымяніў супраць мірных людзей зброю і фізічную сілу, кажа сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч:

– Гэтая мера завышана, прыгавор будаваўся на меркаваннях, але ніяк не на доказах віны Вадзіма. Добры супрацоўнік, цудоўны бацька, таварыскі чалавек. У той дзень у аўтобус  аўтабазы з АМАПаўцамі ляцелі розныя прадметы.  

Сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржук Русецкі лічыць вынесены прысуд спрэчным:

– Старшыня Бярозаўскага раённага суда Наталля Вакульчык фактычна цалкам падтрымала прапанову дзяржаўнага абвінаваўцы, хаця ў асноўным абвінавачанні грунтуюцца на паказаннях маёра Іванюка, трэба разглядаць, як даволі спрэчныя. 

Паводле праваабаронцы, калі б у аўтобусе не сядзелі міліцыянты і АМАП, то справы не ўзнікла б, напэўна, наогул. А калі б і ўзнікла, то за пашкоджанае шкло не больш адміністрацыйнай.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Падтрымаць Вадзіма Сычыка ў судзе прыйшло шмат людзей. Але даць ацэнку прысуду наважыліся, на жаль, толькі двое, жанчына з сістэмнай апазіцыі і праваабаронца.

Старшыня суда Наталля Вакульчык.

Галоўны сведка Віктар Іванюк.

Беларускае Радыё Рацыя