28 чэрвеня пачнецца суд над Андрэем Шарэндам
Ужо заўтра, 28 чэрвеня, у Берасці пачнецца суд над грамадскім дзеячам Андрэем Шарэндам. Судовае паседжанне прызначанае на 11-ую гадзіну ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця.
Прадстаўніка „Еўрапейскай Беларусі” Андрэя Шарэнду абвінавачваюць у „паклёпе на кіраўніка краіны” або артыкул 367 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Максімальнае пакаранне, якое можа быць прызначана, – пяць гадоў пазбаўлення волі. На дадзены момант грамадскі дзеяч змешчаны пад хатні арышт.
Жонцы Андэя Шарэнды – палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк вынесена пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за нібыта абразу і напад на сямёра супрацоўнікаў міліцыі. У сямейнай пары ёсць двое непаўналетніх дзяцей.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце