28 кастрычніка суд над палітвязнем Змітром Шыманскім



28 кастрычніка адбудзецца суд над палітзняволеным музыкам Змітром Шыманскім, затрыманым 2 жніўня. Ён абвінавачаны паводле КК у «арганізацыі ці актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Па словах адваката, у справе 1 эпізод (гранне на дудзе на маршы 16 жніўня мінулага году), і ўвесь працэс можа прайсці за дзень. Пачатак а 10:30 у будынку суда Заводскага раёна, Партызанскі праспект 75а. Суд будзе адкрыты. Каб патрапіць, з сабой трэба мець пашпарт.