29 кастрычніка – Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій



29 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай турмы НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

У Курапатах, Лошыцы, Трасцянцы ды іншых месцах масавых расстрэлаў сёння пройдуць акцыі ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму. Беларуская філія міжнароднай арганізацыі «Мемарыял», рух салідарнасці «Разам», ініцыятыва «За ўратаванне мемарыяла Курапаты» заклікаюць сёння а 17 гадзіне прыйсці ў Курапаты на адкрыццё і асвячэнне Крыжовага шляху з заходняга боку мемарыялу.

Беларускае Радыё Рацыя