29 жніўня на небе ўзыдзе суперпоўня



Жыхары Беларусі, як і многія іншыя насельнікі Зямлі, сёння ноччу стануць сведкамі рэдкага відовішча – на небе ўзыдзе суперпоўня. Усяго ў 2015 годзе гэта з’ява адбудзецца тройчы, паведамляе партал „Мая планета”.

hq-wallpapers_ru_nature_2331_1680x1050

Спадарожнік Зямлі будзе большы і ярчэйшы, чым звычайна. Гэты феномен прынята называць „супермесяцам”, хоць у навуцы такога тэрміна не існуе. Лепш за ўсё, кажуць эксперты, глядзець на супермесяц на фоне жывапіснага пейзажу.

„Для назірання відовішча астраномы рэкамендуюць выбраць пляцоўку, адкуль добра бачная ўсходняя частка неба – на пустэльным гарызонце месяцовая ілюзія не спрацуе”, – тлумачыць супрацоўнік Маскоўскага планетарыя Яраслаў Турылаў.

Фота monavista.ru