3-га лістапада абвесцяць прысуд Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы
У сераду, 3 лістапада, суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвесціць прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяне Ласіцы. Пра гэта паведамляюць іх калегі. Рашэнне абвесцяць а 10.00, у судзе могуць прысутнічаць усе ахвочыя пры наяўнасці маскі і пашпарта.

Нагадаем, што Судаленка і Ласіца знаходзяцца пад вартай з 18 і 21 студзеня адпаведна. Працэс над імі ідзе з 3 верасня. Праваабаронцаў вінавацяць у прыватнасці ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Пракурор запрасіў для абодвух па тры гады пазбаўлення волі.
Разам з імі па справе праходзіла таксама валанцёрка „Вясны” Марыя Тарасенка, але перад абвяшчэннем прысуду жанчына з’ехала з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
