3 ліпеня з перагорнутым сцягам



Нядаўна былы кіраўнік Магілёўскай вобласці Барыс Батура разам са старшынём Савета рэспублікі Міхаілам Мясніковічам прапанавалі прымушаць беларусаў вывешчваць у час дзяржаўных святаў чырвона-зялёны сцяг на свае прыватныя дамы. Гэтую прапанову раскрытыкаваў старшыня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў, звярнуўшы ўвагу на тое, што нават чыноўнікі, калі вешаюць сцяг, часта не ведаюць дзе верх дзе ніз.

Не абышлося без памылкі і на 3 ліпеня, калі дзяржаўная ўлада адзначае Дзень Незалежнасці. Перагорнутае палатно было заўважаным на адной з цэнтральных вуліцаў Менска.

2015-07-03_Zavalnia_fotafakt

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя