3 снежня – Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю



Ён створаны ААН у 1992 годзе для таго, каб спрыяць інтэграцыі людзей з інваліднасцю ў грамадства. У Беларусі таксама адзначаюць гэты дзень. Але гэта не дапамагае такім людзям забыцца на свае абмежаваныя магчымасці і стаць паўнапраўным членам грамадства.

Каб чалавеку з інваліднасцю нечага дамагчыся, трэба спісаць горы паперы, выдаткаваць безліч часу і патрапаць нервовую сістэму – і то не гарантыя, што пытанне вырашыцца станоўча, – кажа чалавек з інваліднасцю 2 групы з вёскі Дзявяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук:

– Нашы людзі ўсе плацяць падаткі, і яны маюць поўнае права патрабаваць ад дзяржавы свае льготы. У той час да іх так цынічна і прадузята ставяцца чыноўнікі. Яны людзей лічаць рабамі. Для таго, каб атрымаць льготы, трэба напісаць не адну скаргу, не адзін раз схадзіць да чыноўніка, каб гэтага патрабаваць. Так проста нічога табе тут, што павінна быць па законе, не дадуць.

Паводле Аляксандра Краўчука, на паперы, у справаздачах чыноўнікаў і сацыяльных службаў усё ў парадку. А ў рэальным жыцці не шмат людзей з інваліднасцю бачна на вуліцах, на працы, на культурніцкіх мерапрыемствах. У абсалютнай большасці яны сядзяць у чатырох сценах.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:  

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя