3 студзеня – Міжнародны дзень інвалідаў
У Беларусі пражывае больш за 575 тысяч чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, што складае 6% ад усяго насельніцтва краіны. Штогод, у сярэднім, гэтая лічба павялічваецца на 3 тысячы.
Галоўнай праблемай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з’яўляецца пошук працы. Гэта датычыцца тых асобаў, хто мае магчымасць працаваць, – адзначае чалец праўлення пінскага Таварыства інвалідаў па зроку Валянціна Крывецкая:
– Людзі працаўладкоўваюцца самастойна на адкрытым рынку працы. Канешне знаходзяць працу нізкааплочваемую і цяжкую, як дворнікі і грузчыкі, падсобныя рабочыя. Працы на якіх рэшткі зроку як раз губляецца. Працаўладкоўваюць менавіта з рэшткамі зроку. Людзі, якія зусім не бачаць, яны практычна не працаўладкаваныя, бо ніхто не бярэ сляпых.
Суразмоўца дадае, што людзі з інваліднасцю імкнуцца працаўладкавацца па дзвюх чынніках: з-за немагчымасці выжываць на сацыяльную пенсію і жадаюць быць карыснымі грамадству.
Беларускае Радыё Рацыя