30-га траўня адзначаюць свае народзіны палітвязні Лапух і Уласевіч



З днём народзінаў – такую нагоду для напісання лістоў і паштовак заклікаюць выкарыстоўваць берасцейскія праваабаронцы для камунікацыі з палітвязнямі. Гэта магчымасць нагадаць пра тое, што іх чакаюць на волі і што пра іх ніхто не забывае.

30 траўня свой дзень народзінаў святкуюць адразу два палітвязня – Аляксандр Лапух і Вячаслаў Уласевіч.

Аляксандр Лапух адсвяткуе 40-гадовы юбілей. Свята пройдзе за кратамі ў папраўчай калоніі №15 у Магілёве. Асуджаны на 5 з паловай гадоў зняволення калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Пінску.

Вячыславу Уласевічу прад’яўлена абвінавачванне па артыкул 370 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або „Здзекі над дзяржаўным сцягам”. 3 красавіка 2021 года быў зняты сцяг з будынку па вуліцы Леніна, у выніку чаго ён быў пашкоджаны на 2 рублі і 44 капейкі. Асуджаны да 1 года хіміі з накіраваннем, знаходзіцца ў папраўчай установе адкрытага тыпа №49 у Шклове.

Беларускае Радыё Рацыя