30 ліпеня – Дзень барацьбы з незаконным гандлем людзьмі
Дзень барацьбы з незаконным гандлем людзьмі адзначаецца сёння, 30 ліпеня, у свеце. Такое пытанне мае актуальнасць таксама і для Беларусі, дзе сотні грамадзян выязджае за мяжу пераважна ў пошуках лепшага жыцця, да прыкладу, шукаюць працу.
Пра гэта распавяла аператар “гарачай лініі”, прадстаўнік грамадскай арганізацы “Клуб дзелавых жанчын” Валянціна Пухцеева:
– У нашай краіне прымаецца дастаткова намаганняў з боку МУС, грамадскіх арганізацый, але тэма гандлю людзьмі застаецца актульнай і на сённяшні дзень. На нашу гарачую лінію паступіла 25 тысяч 370 званкоў. Людзей хвалюе гэта інфармацыя: легальнае працаўладкаванне за мяжой, замужаства за мяжой, турызм, навучанне.
Тэлефон гарачай лініі –8-0162 21 88 88. Па гэтаму нумару можна атрымаць кансультацыю перад выездам за мяжу, кансультацыі бясплатныя. Як падкрэсліла Валянціна Пухцеева, звычайна на гарачую лінію звяртаюцца ўжо пасля вяртання з-за мяжы ахвяры незаконнага гандлю людзьмі. І, з яе словаў, гэта асноўная памылка грамадзян, паколькі ўсю неабходную інфармацыю трэба атрымоўваць загадзя, каб не трапіць у рукі злачынцаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце