30 жніўня – Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў



30 жніўня – Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў

Для Беларусі ён, на жаль, застаецца надзвычай актуальным. Палітычныя дзеячы Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнесовец Анатоль Красоўскі, тэлеаператар Дзмітры Завадскі зніклі бясследна ў 1999-2000-ым гадах і не знойдзеныя дагэтуль.

Вось хроніка іх знікнення:

7 траўня 1999 году – Бясследна знік Юрый Захаранка, актыўны дзеяч апазіцыі. У студзені 2003 года Пракуратура Менску прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення Захаранкі.

16 верасня 1999 году – Зніклі палітык, прадстаўнік апазіцыі Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі. 5 снежня 2001 году суд Савецкага раёну Менску прызнаў іх адсутнымі бяз вестак. У студзені 2003 году Пракуратура Менску прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення.

7 ліпеня 2000 году – У Менску, паехаўшы ў аэрапорт, бяз вестак прапаў тэлеаператар Дзмітры Завадскі. 14 сакавіка 2002 году па справе аб выкраданні Дзмітрыя Завадскага былі асуджаныя 4 чалавекі — былыя супрацоўнікі спецыяльнага атраду міліцыі «Алмаз». Асуджаныя не прызналі сваёй віны ні па адным з эпізодаў. 27 лістапада 2003 году суд Фрунзенскага раёна Менску прыняў рашэнне аб прызнанні зніклага журналіста памерлым. Месца пахавання Дзмітрыя Завадскага да сёння невядомае.

Паводле неафіцыйнай версіі ўсе зніклыя былі забітыя так званым “эскдронам сьмерці”.

Беларускае Радыё Рацыя