31-га кастрычніка – Дзень памяці паўстанцаў
31-га кастрычніка ў Свіслачы пройдзе традыцыйны „Дзень ушанавання паўстанцаў 1863 года”.
Штогод пакланіцца магіле Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстання ў Беларусі Кастуся Каліноўскага, прыязджаюць дзясяткі беларусаў.
Кажа адзін са сталых удзельнікаў фэсту Віктар Сазонаў:
– Калісьці быў вельмі вялікі нацыянальны ўздым, людзі прыязджалі з усёй Беларусі, уздымалі сцягі ды транспаранты, здавалася, што горад Свіслач тапіўся ў бел-чырвона-белых колерах. Ціск на людзей, якія робяць мерапрыемствы, і на самыя мерапрыемствы, на іх арганізацыю, увесь час узмацняўся. Тым не менш заўсёды знаходзіцца ў гэты дзень даволі шмат людзей з розных куткоў Беларусі.
Збор удзельнікаў фэсту сёлета адбудзецца 31 кастрычніка ў Свіслачы а 12-ай гадзіне, каля рыма-каталіцкага храма святога Францішка Асізскага.
Беларускае Радыё Рацыя