31-га траўня пачнецца працэс над другой групай фігурантаў “пінскай справы”
У судзе Маскоўскага раёна Берасця 31-га траўня пачнецца судовы працэс над другой групай фігурантаў “пінскай справы”. Судзіць будуць дзевяць пінчукоў з дванаццаці затрыманых у сакавіку-красавіку.
Праваабаронца Алесь Рамановіч мяркуе, што трох абвінавачаных пакінулі яшчэ на наступную партыю:
– Дзевяць чалавек будуць судзіць. Відаць, іншыя будуць на трэцюю партыю. І зараз, на колькі я ведаю, ёсць яшчэ людзі, якіх нядаўна арыштавалі. Таму рыхтуецца ўжо трэцяя партыя. Я думаю, усё будзе падобнае на першы працэс. Але, магчыма, прысуд будзе больш мяккі – трошкі менш гадоў дадуць.
Пінчукам пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення, іх вінавацяць у “масавых беспарадках” у першы паслявыбарчы вечар. Напрыканцы красавіка чатырнаццаць жыхароў Пінска, гэта першая група фігурантаў “пінскай справы”, ужо атрымалі турэмныя тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя