31 снежня выходзіць на волю Алена Талстая



31 снежня пасля 5-суткавага адміністрацыйнага арышту з-за кратаў у Менску павінна выйсці на волю на волю Алена Талстая, сустаршыня Руху Салідарнасці „Разам”.

Паплечнікі Алены Талстой заклікаюць падтрымаць грамадскую актывістку. У звароце арганізацыі гаворыцца:

„Шаноўныя сябры! Заўтра, 31 снежня, а 10,45, з ЦІПу на зав.Акрэсціна выходзіць на волю сустаршыня Руха Салідарнасці „Разам” Алена Талстая. Нагадаю, што яна незаконна была асуджана на арышт за акцыі ў абарону Незалежнасці 7 і 8 снежня на пл.Каліноўскага. Рух Салідарнасці „Разам” рабіў усё, каб падтрымаць свайго кіраўніка, але ў Беларусі цяпер „суцэльная вакханалія” і інфармацыі ў СМІ пра спадарыню Алену – мінімум. А ў гэтым выпадку і феміністкі будуць маўчаць ды маўчалі ўжо не першы раз. Мы не маўчалі. Мы патрабавалі: „Свабоду Алене Талстой!”. Нас чулі, але стараліся не заўважаць. Справядлівасць – ёсць. Просім, каб заўтра людзі прыйшлі сустрэць з кветкамі і сказалі, што ўдзячныя Алене за абарону Айчыны і за тое, што ў Руха такі кіраўнік. За ўсё, што яна зрабіла дзеля Беларусі! Слава Героям! Слава Алене Талстой! Свабоду не спыніць!

31.12.2019, 10.45, г.Менск, зав.Акрэсціна

Беларусь – перадусім! Саюз з Расеяй – вайна і галеча! Жыве Беларусь!”.