31 траўня – Сусветны дзень без тытуню



Беларусь праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы з мэтай змяншэння колькасці аматараў палення, робіць захады, накіраваныя на прафілактыку здаровага ладу жыцця, але жадаючых паліць шмат. Хаця многія пазбавіліся гэтай дрэннай звычкі, як паказала апытанне ў Бярозе:

– Падабаецца мне паліць ды і ўсё.

– Не палю і вяду здаровы лад жыцця. Муж паліць.

– Мы не палім і ніколі не будзем паліць. Мы за здаровы лад жыцця.

– Забруджваюцца лёгкія.

– Дыхалка будзе дрэнная, калі бегаеш. Мы не палім, мы не такія. У гэтым двары ёсць хлопчык гадоў 10-11, які паліць.

– З дзяцінства паліў – з 10-ці гадоў. У мяне шостая спроба кінуць паліць. Думаю, што напэўна я ўсё ж такі ў апошні раз пазбаўлюся ад гэтай дрэннай звычкі.

– Палю, каб не падмануць з 6-га класа.

– У 18-ць кінуў паліць.

– Ніколі не трэба нават пачынаць.

Цана на цыгарэты ў Беларусі ўвесь час павышаецца, прадаюць толькі ў спецыялізаваных крамах, на ўпакоўцы папярэджваюць пра магчымыя наступствы, паліць можна толькі ў вызначаных месцах. Такія захады прывялі да змяншэння жадаючых паліць. Тым не менш праблема палення застаецца актуальнай.

Беларускае Радыё Рацыя