32 самаробныя крыжы ўсталяваныя ў Хайсах



32 самаробныя крыжы ўсталяваныя ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам.   Пра гэта  паведаміў Ян Дзяржаўцаў – стваральнік ініцыятывы „Хайсы – Віцебскія Курапаты”. 

Ян Дзяржаўцаў гаворыць: „1 кастрычніка мы былі ў Хайсах разам з Сяргеем Каваленкам і Алесем Чахольскім, ўшанавалі забітых , усклалі кветкі і запалілі знічкі, фотаздымкі можна пабачыць гэта зараз на фейсбуку ў групе „Хайсы – Віцебскія Курапаты”, а крыжоў зараз 32″.  

Абутак расстраляных у Хайсах можна пабачыць на паверхні, пасля таго, як тут пабывалі „чорныя капальнікі”.
 
 
Па словах Яна Дзяржаўцава, Крыжы самаробныя, вышыней 5 і два па 4 метры. ставяць сябры аргкамітэта „Хайсы” за кошт свядомых грамадзян, а таксама  за кошт родных, дзядоў якіх расстралялі невядома дзе.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя