35% шпітальных ложкаў на Берасцейшчыне аддадзена для хворых на ковід-19
35 % – столькі ложкаў на Берасцейшчыне аддадзена для пацыентаў, якія хворыя на ковід-19. Адпаведныя лічбы былі агучаны ў Міністэрстве здароўя Рэспублікі Беларусь:
– Колькасць ложкаў для хворых на каронавірус у Берасцейскай вобласці складае 3800, яны былі перапрафіляваныя. А агульная колькасць месцаў ва ўстановах аховы здароўя – амаль што 11 тысяч. Атрымаць стацыянарную медыцынскую дапамогу тыя, хто хворы на каронавірус і пнеўманію, могуць у чатырох аддзяленнях Берасцейскай абласной клінічнай бальніцы, Берасцейскай цэнтральнай гарадской бальніцы і Берасцейскай бальніцы № 1.
Дадаткова на прыём можна трапіць у Баранавіцкай гарадской бальніцы, Баранавіцкай лякарні № 2, абласных процітуберкулёзным і скурвэндыспарнсэры, Пінскай цэнтральнай бальніцы і ва ўсіх цэнтральных лякарнях.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя