3,5 млн рублёў на асфальтаванне ў Берасці
У Берасці на асфальтаванне вуліц і двароў выдаткуюць 3,5 мільёна рублёў. Пра гэта паведаміў на сустрэчы з жыхарамі абласнога цэнтра старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук, перадае БЕЛТА.
„Летась ў асфальтаванне дарог ўкладзена 3,5 млн з гарадскога бюджэту. Сёлета аб’ём фінансавання не скарачаецца”, – сказаў чыноўнік. Грошы размеркаваны па прыярытэтах. У прыватнасці, 1 мільён 300 тысяч накіруюць на суцэльнае асфальтаванне, яшч 1 мільён 200 тысяч – на бягучы рамонт гарадскіх дарог, 500 тысяч – на ўпарадкаванне двароў і столькі ж – на ўладкаванне тратуараў.
У ліку буйных дарожных будоўляў Берасця – Партызанскі праспект, дзе работы ўжо пачаліся, ды вуліца Арджанікідзэ. Па словах старшыні гарвыканкама, у бліжэйшы час пачнецца рэканструкцыя адной з цэнтральных транспартных артэрый горада – бульвара Касманаўтаў.
