350 подпісаў за ўпарадкаванне вуліц у Гародні



Больш за 350 подпісаў гарадзенцаў за ўпарадкаванне закінутых вуліц у прыватным сектары Гародні сабраў актывіст Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Глеб Храпавіцкі. Паміж магістральнымі вуліцамі Паповіча і Фолюшам ёсьць такія, якія дзесяцігоддзямі не пакрываліся асфальтам. Кажа пра акцыю аўтар збору подпісаў:

– Праблема гэтая ўжо даўно наспела. Я жыву тут ужо каля дваццаці гадоў, але нічога не мяняецца. Вуліцы па-ранейшаму разбітыя. Хочацца нешта зраіць, каб змяніць сітуацыю.

Цяпер Глеб Храпавіцкі рыхтуе да падачы адмысловы зварот у абласны выканаўчы камітэт. Падобны зварот  рыхтуюць сябры Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі па вуліцы Солы, якая таксама пазбаўлена адводаў вады і асфальтавага пакрыцця.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота  bchd.info