38-гадовага гомельца выклікалі ў інспекцыю па справах няпоўнагадовых



38-гадовага гомельца Іллю Міронава выклікалі ў інспекцыю па справах няпоўнагадовых. Напярэдадні яго аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Мужчына здзіўляецца, чаму яго выклікалі ў інспекцыю па справах няпоўнагадовых, калі ягонае паўналецце наступіла даўно.

– Я думаю, што гэта проста звязана з тым, што другія аддзяленні занятыя затрыманнямі грамадзян, таму няма месца. У інспекцыі па справах няпоўнагадовых, відаць, таксама складаюць пратаколы. Я вырашыў даведацца. Мне самому стала цікава, таму што ніколі не быў у інспекцыяў па справах няпоўнагодовых.

У інспекцыі па справах няпоўнагадовых Іллю Міронаву спыталі, што ён рабіў 30 жніўня. Пасля 40-хвіліннай размовы мужчыну адпусцілі.

Цалкам гутарку слухайце ў стужцы:

Беларускае Радыё Рацыя