4 400 украінцаў атрымалі дазвол на пражыванне ў Беларусі
За 7 месяцаў бягучага года ў Беларусь прыбыло больш за 25 тыс. грамадзян Украіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
„Прычым большасць з іх прыехала ў чэрвені-ліпені”, — расказалі ў прэс-службе.
У МУС адзначылі, што статус бежанца яшчэ нікому не прадастаўляўся, але цяпер на разглядзе знаходзяцца 245 хадайніцтваў аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны.
Амаль 1,4 тыс. грамадзян Украіны атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне, а больш як 3 тыс. дазволена часова пражываць у Беларусі.
У міністэрстве адзначылі, што на сайце МУС Беларусі, а таксама на вэб-рэсурсах абласных упраўленняў размешчана інфармацыя для грамадзян Украіны, якія прыбываюць у Беларусь. Тут можна азнаёміцца з правіламі ўезду ў краіну, умовамі часовага і пастаяннага пражывання. Акрамя таго, у раздзеле размешчана інфармацыя аб працаўладкаванні на тэрыторыі Беларусі і прадастаўленні статусу бежанца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bk-brest.by