4 гады пазбаўлення волі ў калоніі за допісы ў сацсетках



На закрытым пасяджэнні суда Наваполацка 20 траўня вынесены прысуд Міхаілу Лабаню, паведамляе Вясна.

Яго абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі, абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады.

Суддзя Віталь Лапко прызнаў яго вінаватым і па сукупнасці пакаранняў канчаткова асудзіў да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.