4 лютага – Сусветны дзень барацьбы з ракам



Захворванне на такія цяжкія хваробы – актуальнае пытанне для Беларусі. Летась у краіне выяўлена амаль 50 тысяч новых выпадкаў анкалогіі, – паведамляе Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

 

Вялікая праблема ў тым, што людзі грэбуюць дыягностыкай і прафілактыкай, – адзначае лекар-эпідэміёлаг Вера Селюжыцкая:

– Насельніцтва дрэнна праходзіць прафілактычныя медыцынскія агляды. Мы часам і не ведаем, што мы захварэлі. Проста стомленасць, недамаганне, дрэнная працаздольнасць, страта вагі – мы звычайна на гэтыя пытанні не звяртаем увагі і быццам адчуваем сябе проста стомленымі. І калі чалавек не звяртаецца да лекара, выяўляюцца ўжо запушчаныя формы. Трэба сачыць за сваім здароўем і своечасова звяртацца да лекара, каб своечасова ўстанавіць дыягназ.

За пяць год у Беларусі ўдвая павялічылася колькасць анкахворых, якія знаходзяцца на медыцынскім уліку. Калі ў 2014 такіх было 160 тысяч, то цяпер 320 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя