4-ты год праваабаронцы судзяцца з гарвыканкамам
Бярозаўскія праваабаронцы не адступаюць у сваім намеры атрымліваць дазвол на правядзенне пікетаў у Бярозе.
Таму абскардзілі неправавое, на іх думку, рашэнне суда Бярозаўскага раёна (суддзя Наталля Мінчанка).
„Паводле рашэння суддзі патрабаванне вызвалення палітвязняў з’яўляецца экстрэмізмам і распальваннем нацыянальнай варожасці”, – кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяржук Русецкі:
– Суд не адносіўся да бакоў роўна і аддаў перавагу гарвыканкаму: паколькі мы патрабуем вызвалення палітвязняў, то мы падтрыміваем тое, што яны рабілі і хочам, каб яны выйшлі і гэта ўсё зноў рабілася.
Паводле праваабаронцы, ужо чацвёрты год праваабаронцы судзяцца з Бярозаўскім райвыканкамам за права ладзіць пікеты. Але беларускія суды падтрымліваюць нават абсалютна абсурдныя адмовы чыноўнікаў. Пасля разгляду гэтай справы ў Беларусі, праваабаронцы маюць намер звярнуцца ў ААН.
Беларускае Радыё Рацыя