40 базавых – за сцяг на балконе



У Слоніме адбыўся суд над слонімцам Аркадзем Брайчуком. Судзіў Аркадзя суддзя суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік.

Суддзя Ярмолік прызнаў слонімца вінаватым у правядзенні пікета на ўласным балконе і прысудзіў яму штраф 40 базавых велічынь (1080 рублёў). Пікет заключаўся ў тым, што Аркадзь Брайчук вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на балконе прыватнай кватэры.

Дарэчы, галоўны суддзя суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік “спецыяліст” па пакаранню слонімцаў. Гэта ён пастаянна карае жыхароў Слонімшчыны рознымі штрафамі і суткамі.  

Беларускае Радыё Рацыя