40 дзён па Раману Бандарэнку



Сёння споўнілася 40 дзён з моманту смерці Рамана Бандарэнкі. 31-гадовы мастак памёр 12 лістапада, пасля таго як быў моцна збіты невядомымі.

Па ўсёй краіне сёння прайшлі акцыі памяці героя „Плошчы перамен”.

Шматлікія акцыі прайшлі ў Менску.

Фота: Тут.бай

Акцыі салідарнасці правялі беларусы Масквы і Санкт-Пецярбурга. У Маскве ля беларускага Пасольства ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі, а Санкт-Пецярбург ужо 135-ы дзень трымае пратэст.

Фота: Тут.бай

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі прайшла таксама ў Кіеве.

Беларусы Львова ўшанавалі ягоную памяць ля ганаровага консульства Беларусі.

Фота: Тут.бай