41 – столькі студэнтаў па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.



Яны праходзяць па крымінальных палітычна матываных артыкулаў. Да гэтага часу ніхто з іх не выйшаў на волю, а таксама не напісаў на памілванне, – распавёў прадстаўнік Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Максім Кавалёў:

„Агульна нас каля 41 студэнтаў знахоздзіцца за кратамі. Што тычыцца тых, хто праходзіць па „справе студэнтаў”, то каля паловы іх ужо перавялі ў калонію, другая палова далей знаходзіцца ў СІЗА, і думаю, што будзе там знаходзіцца да апеляцыі. Плюс-мінус настрой ва ўсіх добры, некаторыя пакутуюць праз тое, што да іх даходзіць мала лістоў”.

Максім Кавалёў заклікае таксама па магчымасці як мага больш лістоў дасылаць студэнтам. Калі паведамленне дойдзе – гэта падтрымка для тых, хто закратамі. А калі не – то гэта своеасаблівы ціск на адміністрацыю ўстановаў.

Беларускае Радыё Рацыя