42 тысячы берасцейцаў атрымалі вакцыну ад COVID-19



Такія апошнія абноўленыя дадзеныя атрыманыя ад берасцейскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі:

З 42 тысяч чалавек хаця б адзін кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымала амаль што 35 тысяч асобаў. Колькасць вакцынаваных жыхароў рэгіёну перакрочыла 10% ад агульнага насельніцтва.

Пры гэтым эпідэміёлагі рэкамендуюць загадзя паклапаціцца аб сваім здароўі і запісацца на прышчэпку ва ўстановы здравааховы ці падыйсці да аднаго з прышчэпачных пунктаў у вызначаныя гадзіны.

З пачаткам восені не выключаецца чарговая хваля захворванняў на COVID-19. А колькасць людзей, што атрымалі прышчэпку ад каранавіруса яшчэ вельмі малая для выпрацоўкі калектыўнага імунітэту.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя