5-га студзеня – суды над Максімам Вінярскім і Леанідам Кулаковым
5-га студзеня адбудуцца суды над актывістамі „Еўрапейскай Беларусі” Максімам Вінярскім ды Леанідам Кулаковым. Вінярскага будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – маршы студэнтаў. Разгляд справы прызначаны на 10-ю раніцы і пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна Менска.
Кулакоў мусіць паўстаць перад судом за арганізацыю несанкцыянаванага пікету, які прайшоў 10-га снежня і быў накіраваны на адмену смяротнага пакарання. Справа будзе разглядацца з 15:30 у судзе Першамайскага раёна сталіцы. Па гэтых справах прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць і пакаранне, як правіла ў выглядзе штрафу – паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Фота spring96.org