5-га жніўня Віталю Скалабану споўнілася б 70



Беларускаму гісторыку, архівісту, краязнаўцу і дакументалісту Віталю Скалабану 5 жніўня споўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння. Ён нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Ён скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1970 годзе. 3 1972 года працаваў у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя” рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі.

Віталь Скалабан быў унікальным знаўцам гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ён выявіў, хто быў аўтарам паэмы “Тарас на Парнасе”. Ён стаяў у вытоках стварэння найлепшых энцыклапедый на беларускай мове, у тым ліку 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”. Пры гэтым ён быў выдатным пісьменнікам, які напісаў дзясяткі публікацый у газетах і часопісах, пісаў пра постаці і эпізоды гісторыі.

Кандыдацкую ён абараніў даволі позна — у 1987 годзе. Доктарам навук так і не стаў, хоць ведаў і адкрыў больш за многіх дактароў навук. Актыўна даследаваў жыццё і дзейнасць Доўнар-Запольскага, Улашчыка, Янкі Купалы, Гарэцкага, Ігнатоўскага, Платонава, КПБ, гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуру ХІХ-ХХ ст., пытанні гістарыяграфіі, архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі. У 1995–2000 годзе быў намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Віталь Скалабан з унукамі, 2007 год.

З братам Аляксандрам.

Беларускае Радыё Рацыя