50 базавых штрафу Людміле Карчэўскай і Валерыю Фамінскаму
50 базавых Людміле Карчэўскай і 30 базавых Валерыю Фамінскаму. Такімі сталі вынікі судовых паседжанняў сёння, 18 траўня, над праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага завода.
Іх судзілі за шэсце і акцыі, якія адбыліся 12 красавіка і 3 траўня, распавяла адная з тых, хто адсочвае суды, спадарыня Лада:
– Людміла Паўлаўна Карчэўская – гэта цудоўная, смелая жанчына. Яна з’яўляецца актывісткай супраць будаўніцтва завода, яна выступае за экалогію, яна заўсёды прыходзіць і слухае, што адбываецца з гэтым заводам, яна ў курсе. Быў заяўлены сведак, калі я не памыляюся прозвішча яго Валасюк. Пачалося судовае пасяджэнне, пасля яно працягвалася, але ён на гэты судовы працэс не прыбыў.
Асноўная матывіроўка суда заключалася ў тым, што актывісты ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце