500 еўра штрафу – за супрацу з тэлеканалам “Белсат”



Да штрафу каля 500 еўра ў эквіваленце засуджаныя на дваіх гарадзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч.

?????????????

Алесь Дзянісаў

Судзіў журналістаў – cуддзя Юры Казакевіч. Журналісты былі асуджаны за відэасюжэт пра выставу літоўскіх лялек у Гародні, размешчаны на сайце тэлеканала “Белсат”.

За гадзіну судовага пасяджэння, суддзя заслухаў сведак, прысутным паказалі сюжэт, і не выходзячы з кабінету суддзя агучыў прысуд – па 25 базавых велічыняў кожнаму журналісту.

?????????????

Уладзімір Хільмановіч і Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў здзіўлены паводзінамі суддзі:

– Адзінае, што ў гэтай сітуацыі канешне самае складанае, можна сказаць трагічнае канкрэтна для мяне, улады не ведаю за што і навошта перакрываюць паветра, не даюць працаваць.

Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч:

– Альбо кіраўнік дзяржавы не разабраўся яшчэ дагэтуль  з гэтымі справамі журналістаў-фрылансераў, альбо гэта былі проста словы кінутыя ў час прэс-канферэнцыі. Юрыдычна ўся сітуацыя выглядае татальна абсурдна, абсурдней з кожным працэсам.

Для Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча гэта ўжо трэцяя справа за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, аднак журналісты не губляюць надзеі і будуць абскарджваць пастанову ў абласным судзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня