500 подпісаў – супраць арэнды Спораўскага возера
Больш за 500 жыхароў навакольных вёсак ля возера Спораўскае звярнуліся з заявай на імя старшыні Берасцейскага аблвыканкама, каб возера Спораўскае вярнулася ад арандатара з Баранавіч Анатоля Заблоцкага ў іх агульнае карыстанне. У людзей не склаліся адносіны з Заблоцкім, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
– Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і кампанія «Гавары праўду» падтрымліваюць прадстаўнікоў вёсак Спорава, Здзітава і Какорыцы, якія сёння здалі больш за 500 подпісаў за права карыстацца гэтым возерам як часткай прасторы іхняга жыцця. Яны выраслі на гэтым возеры, там іхнія качкі, там іхнія лодкі. Заўсёды з дзяцінства яны адпачывалі на гэтым возеры, займаліся аматарскім ловам рыбы. А на сённяшні дзень усё гэта можа быць забаронена.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, пры арандатару Заблоцкім возера лепшым не стала. Вяскоўцы спрабуюць надалей адваяваць сваё права на карыстанне агульнымі прыроднымі рэсурсамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота radzima.org