57 сутак запар



Сёння, 22 лістапада, прайшоў суд над 51-гадовым кіраўніком праектаў адной са сталічных фірм Віталём Умрэйкам. За кратамі ён знаходзіцца з 7 кастрычніка — яго перазатрымлівалі чатыры разы. Сёння яго справу разглядзела суддзя Ленінскага раёна Менска Юлія Інчынапаведамляюць праваабаронцы.ЦІП на Акрэсціна. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

21 лістапада Віталя не вызвалілі з ЦІПа на Акрэсціна і зноў перазатрымалі. Згодна з пратаколам, мужчына «каля 19:40, знаходзячыся ў Ленінскім РУУСе паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, нецэнзурна лаяўся, а на заўвагі не рэагаваў». Сваю віну Умрэйка на судзе прызнаў, але адмовіўся даваць паказанні. Сведка-міліцыянт на судзе пацвердзіў, што асабіста бачыў, як Умрэйка хуліганіў.

Справу Віталя суддзя разгледзела за 14 хвілін. Інчына прызнала мужчыну вінаватым па арт. 19.1 КаАП і пакарала яго 13-суткавым арыштам.