У Берасці 58-гадовага мужчыну асудзілі за абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі
У судзе Маскоўскага раёна Берасця асудзілі Вячаслава Кобрына паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Вячаславу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3700 рублёў.
Паведамляецца, што мужчыну асудзілі за абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі ў Фэйсбуку.
Пра прысуд стала вядома з відэароліка на дзяржТВ. У ім пракурор Павел Курпеніч паведаміў, што Вячаслаў да суда ўтрымліваўся пад вартай, а падчас працэсу цалкам прызнаў віну.
Вясна