6 гадоў пасля тэракту ў менскім метро



Выбух у менскім метро прагрымеў 11 красавіка 2011 года ў 17 гадзін 55 хвілінаў на станцыі метро «Кастрычніцкая». Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек. Каля 200 атрымалі траўмы.

Выбух адбыўся каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут культуры». Імаверна выбуховае прыстасаванне было закладзена пад лаўку. Магутнасць выбуховага прыстасавання склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, яно было начыненае металічнымі элементамі, каб павялічыць паражальнае ўздзеянне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненні.

За арганізацыю выбуху былі затрыманыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. 30 лістапада 2011 года іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу. У сакавіку 2012 г. Канавалаў і Кавалёў былі расстраляныя.

Штогод, 11 красавіка, менчукі ў дзень тэракту прыносяць да мемарыяльнага знаку на станцыі метро «Кастрычніцкая» кветкі, каб ушанаваць памяць загінулых.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by