6-гадовай Ксюшы Гарыгляд з Берасця патрэбна дапамога
Дзяўчынка не можа самастойна дыхаць, толькі з дапамогаю апарата. Тэхнікі выявілі ў турбіны 90-працэнтны знос, а для набыцця новай патрэбна ад 7 да 9 тысяч еўра. У Беларусі такое абсталяванне не вырабляюць.
„Гэта адзінае дзіцё ў нас у горадзе, якое знаходзіцца на палеатыўнай дапамозе, увесь час яна на апараце штучнай вентыляцыі дома, побач з бацькамі,” – распавяла старшыня грамадскага аб’яднання ’’Сэрца – дзецям’’ Алена Прыходзька.
– Ксюша ўжо два гады на адмысловым апараце для дыхання. Раней яна была ў шпіталі. Вельмі шмат людзей спрыяла таму, каб набыць апарат. Але зараз, на жаль, псуецца турбіна і калі яна канчаткова зламаецца, то дзяўчына зноў трапіць у шпіталь. Таму хацелася, каб людзі, якія могуць дапамагчы, дапамагі ёй, каб зноў не апынуцца ў шпіталі, не атрымаць чарговы стрэс, каб мець магчымасць быць дома.
Электраадсос патрэбны для таго, каб пазбавіцца ад макроты ў лёгкіх Ксюшы. Сама дзяўчынка не ўсілах адкашляцца з-за слабай мышачнай мускулатуры.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце