6 лістапада адкрыецца трэцяя лінія менскага метро
Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада збіраецца адкрыць трэцюю лінію менскага метро паведамляе тэлеграм-канал @pul_1. Як вядома, будуць уведзены ў эксплуатацыю чатыры станцыі — „Кавальская Слабада”, „Вакзальная”, „Плошча Францішка Багушэвіча” і „Юбілейная плошча”.
Гэта толькі першы ўчастак. Паводле планаў, трэцяя лінія менскага метро будзе мець працягласць больш за 17 км і налічваць 14 станцый. Яна павінна злучыць поўдзень і поўнач сталіцы з яе цэнтрам.
Беларускае Радыё Рацыя
