600 дзён за кратамі



600 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Мікалай Малюта.

Ён асуджаны па частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках:

Жыхар Берасця Мікалай Малюта стаў фігурантам крымінальнай палітычна матываванай справы пасля акцыяў пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020 года. Затрыманы ў сакавіку 2021 года. Да суда знаходзіўся ў СІЗА №7 горада Берасця.

Трапіў у шостую частку абвінавачаных па „масавых беспарадках” па выніках прэзідэнцкай кампаніі, а менавіта падставай сталі падзеі 10 жніўня 2020 года ў абласным цэнтры. Суддзёй выступіла Іна Клышпач, якая прысудзіла тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Фактычна палова тэрміна ўжо мінула. Дасылаць карэспандэнцыі, бандэролі і тэлеграмы можна ў папраўчую калонію №17.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя