600 дзён за кратамі палітзняволеная Зінаіда Міхнюк



600 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца берасцейская актывістка Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. Асуджаная па крымінальнаму палітычна матываванаму артыкулу.

Зінаіда Міхнюк была затрыманая 25 сакавіка 2022 года пасля вобшукаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Прад’яўлены арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Абвінавачванне будавалася на падставе матэрыялаў з праслухоўвання, якое стаяла ў яе як у актывісткі прафсаюза РЭП.

Да суда грамадская дзяячка ўтрымлівалася ў СІЗА№7 горада Берасця. 18 траўня 2022 года ў зачыненым рэжыме завяршыўся разгляд справы. Суддзя – Андрэй Глушко. Зінаідзе Міхнюк прысуджана 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Большую частку тэрміну актывістка ўжо адбыла за кратамі. На дадзены момант жанчына знаходзіцца ў папраўчай калоніі №4.

Беларускае Радыё Рацыя