600 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Віктар Казлоўскі
Роўна 600 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Віктар Казлоўскі.
Ён асуджаны па частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках:
– Палітвязень Віктар Казлоўскі быў затрыманы ў красавіку 2021 года. Жыхар Берасця з’яўляецца фігурантам крымінальнай палітычна матываванай справы, а менавіта яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках на падставе акцый пратэсту ў жніўні 2020 года ў Берасці па выказванню сваёй нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.
Віктар Казлоўскі стаў фігурантам пятай часткі абвінавачаных па масавых беспарадках у абласным цэнтры. Суддзя Аляксандр Семянчук прысудзіў 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па справе праходзіла агулам 19 палітвязняў, усе былі прызнаныя вінаватымі.
Віктар Казлоўскі спачатку знаходзіўся ў СІЗА №7 у Берасці. А са студзеня 2022 года быў этапаваны ў папраўчую калонію №15.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя