Ужо 69 выпадкаў каронавірусу ў Беларусі
Як паведамляе Мінаховы здароўя, узрасла колькасць выяўленых заражэнняў на каронавірус – да 69.
У 12 пацыентаў клінічныя прыкметы інфекцыі, яшчэ ў 42 пацыентаў вірус пацверджаны тэстамі, але прыкметаў інфекцыі няма.
Па стане на 9.00 раніцы 20 сакавіка выпісана 15 пацыентаў. Усяго, пачынаючы з канца студзеня, больш за 19 тысяч чалавек абследаваны на інфекцыю COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя