Саюз палякаў захаваў сістэму адукацыі і навучання польскай мове
На працягу 10 гадоў неафіцыйнай дзейнасці Саюз палякаў на Беларусі страціў 16 польскіх дамоў, якія беларуская ўлада ў свой час канфіскавала і перакадала ў карыстанне праўладнай арганізацыі.
Нягледзячы на цяжкасці, непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў захаваў сістэму адукацыі і навучання польскай мовы.
Па ўсёй краіне намаганнямі сяброў арганізацыі і яе кіраўніцтва адчынілі дзверы дзесяткі грамадскіх школ, што па словах намесніцы старшыні Саюза палякаў Хэлены Дубоўскай сведчыць пра зацікаўленне да вывучэння роднай мовы прадстаўнікамі нацыянальнай меншасці.
– Польскія школы грамадскія ёсць ў Гародні, Лідзе, Баранавічах, Берасці – гэта значныя адукацыйныя пляцоўкі пры Саюзе палякаў на Беларусі.
Зацікаўленне вывучэннем польскай мовы выяўляюць не толькі дзеці і моладзь, але таксама дарослыя. Сотні жыхароў Беларусі польскага паходжання наведваюць курсы польскай мовы ў першую чаргу дзеля таго, каб здаць іспыты на атрыманне карты паляка.
Беларускае Радыё Рацыя